Святыні вярнуліся ў касцёл
Падчас цырымоніі вяртання святыняў ксёндз Генрых Яблонскі выказаў падзяку ўсім, хто спрычыніўся да знаходкі. Рабочыя, якія непасрэдна займаліся будаўнічымі работамі і ўласна знайшлі званы, атрымалі лісты падзякі.
Нагадаем, чатыры званы рознай велічыні былі знойдзены падчас правядзення земляных работ па будаўніцтву кацельні ўчастковай бальніцы ў вёсцы Забалаць Воранаўскага раёна. На званах ёсць памятны надпіс і год – 1817 год. Прыхаджане не губляюць надзеі знайсці самы вялікі, вагой каля тоны, звон “Людвіг”. У Забалаці працягваюцца раскопкі.
Паводле газеты “Гродзенская праўда”
Здымак паводле prosto-free.livejournal.com