У Гродне руйнуюць гістарычныя будынкі

|

Рэканструкцыяй раёну займаецца гродзенскае прадпрыемства “Гроднажылбуд”. У кіраўніцтве арганізацыі адмаўляюцца каментаваць знос гістарычных будынкаў.

>

У савецкі час у гэтых будынках месціўся дзіцячы садок.

Пра значнасць будынкаў распавядае гродзенскі краязнаўца Андрэй Вашкевіч:

 

– “Будаваліся гэтыя дамы для польскіх чыноўнікаў. Унікальнасьць гэтага раёну ў тым, што гэта будынкі так званага польскага мадэрну. Яны нідзе на тэрыторыі Беларусі больш не захаваліся.

 

Балконы, тэрасы, ганкі вельмі падобныя на пабудову дамоў XVII стагоддзя, і іх знішчэнне прынясе вялізную страту гораду”.

Еўрарадыё