Карэннае насельніцтва Астраўца з нецярпеннем чакае пачатку будаўніцтва АЭС
Адным з плюсаў будаўніцтва АЭС ён лічыць тое, што на месцы Астраўца хутка ўзнікне горад з 30-40 тысячамі жыхароў (на сёння насельніцтва ўсяго Астравецкага раёна – каля 24 000 чалавек).
–Думаю, што ў гэтым годзе гарадскі пасёлак Астравец ужо атрымае статус горада, – цытуе словы старшыні райвыканкаму БелТА. – Па генеральным плане, які знаходзіцца на зацвярджэнні ў Савеце міністраў, будзе пабудавана мінімум чатыры штолы, 13 садкоў і ўся інфраструктура іншых накірункаў сацыяльнай сферы.
Працаваць на будоўлі выказалі жаданне ўжо каля 2 тысяч мясцовых жыхароў.
Адам Кавалько адзначыў, што насельніцтва пажылога ўзросту выказвала некаторую занепакоенасць пашырэннем населенага пункту, баючыся згубіць спакойнае жыццё, аднак “сустрэчы з гэтымі людзьмі і пэўныя тлумачэнні дазволілі змяніць іх меркаванне”.
Пра мінусы будаўніцтва АЭС і небяспеку для здароўя мясцовага насельніцтва ніхто не ўзгадвае.
У будучым горадзе энэргетыкаў з’явіліся першыя шматпавярховыя дамы.
На ўскрайку Астраўца для супрацоўнікаў АЭС і іх сямей паўстануць тры новыя мікрараёны.
Усяго плануецца пабудаваць жыллё прыкладна для 23,5 тысяч чалавек.
Толькі падчас будаўніцтва АЭС у Астраўцы неабходна забяспечыць жыллём каля 6 тысяч працоўных.
Тры дамы ўжо гатовыя. У іх пакуль жывуць будаўнікі і інжынеры.
На самой пляцоўцы пад АЭС , піша БелаПАН, практычна зняты верхні пласт грунту – экскаватары працуюць каля вёскі Шульнікі.
Таўшчыня знятага слою зямлі – каля 2 метраў.
alt=”Image 17567″ sub=”Image 17567″ >
Чыгунка сканчаецца на пляцоўцы.
Ужо пабудаваная чыгуначная станцыя.
Але афіцыйна будаўніцтва АЭС у Астраўцы яшчэ не пачыналася.
Будаўніцтва катлавана для першага энергаблока запланаванае на вясну.
Эколагі неаднаразова выступалі з адкрытымі зваротамі і заклікамі адмовіцца ад будаўніцтва АЭС на Астравецкай пляцоўцы, да таго ж
папярэджвалі пра высокую рызыку карупцыі падчас рэалізацыі праекта беларускай АЭС, не кажучы ўжо пра рызыку для здароўя насельніцтва.
Фота з сайту http://naviny.by