У краме станцыі “Гродна” не далічыліся 820 мільёнаў

|

Як паведамілі ва ўпраўленні ўнутраных спраў на транспарце МУС Беларусі, піша БелаПАН, 47-гадовая жанчына падазраецца  ў тым, што ў 2008 – 2011 гады неналежным чынам выконвала службовыя абавязкі па кантролі за паступленнем, захаваннем і рэалізацыяй таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў.

З-за гэтага страты працадаўцы склалі больш за 820 мільёнаў 500 тысяч рублёў.

Крымінальная справа па арт. 428 Крымінальнага кодэксу РБ распачатая 10 лістапада.