На тамаграфію гродзенцы едуць у Смаргонь ці Ліду

|

Вялікая затрымка з рамонтам зламанага ў ліпені тамографа ў бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі выкліканая недахопам на той момант у краіне валюты.

Да таго ж дэталі да тамографа набываюцца праз “Белмедтэхніку”, што патрабуе дадатковага часу на афармленне дакументацыі.

Дастаўка абсталявання ў Беларусь з-за мяжы таксама можа зацягнуцца на месяцы.

 

Нават калі гродзенскія тамографы працавалі, каб зрабіць тамаграфію, трэба было запісацца ў чаргу.

Сёння неабходны як мінімум па адным апараце  на 32 зрэзы і вышэй у кожнай клінічнай бальніцы.

Аднак гэта занадта дарагое абсталяванне, таму тамографаў мала, а працуюць яны практычна няспынна.

Тамограф у абласной бальніцы хутка зноў пачне працаваць.

Для абследвання цяпер будзе неабходным накіраванне ад доктара, папярэднія абследванні, і, як і раней, чаканне ў чарзе.