Льготныя тарыфы на ваду для хатніх жывёл не прадугледжаныя
Пра гэта БелТА паведаміў намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі Мікалай Ліпень.
Працэдура налічэння аплат застанецца ранейшай: жыхары паведамляюць у разлікова-даведкавы цэнтр аб’ём спажытай вады, а спецыялісты вылічаць суму аплаты паслуг водазабеспячэння.
Норма вады нават на зарэгістраваных у ЖЭСе жывёл, за якіх гаспадары выплочваюць падатак, не выдзяляецца.
Дыферэнцыраваная аплата за ваду ўведзена пастановай Саўміну ад 28 верасня і пачала дзейнічаць з мінулага месяца.
Нагадаем, цяпер за спажытую з разліку 140 літраў ў суткі ваду на кожнага, грамадзяне, якія карыстаюцца лічыльнікамі спажывання вады, будуць плаціць па тарыфах, устаноўленых заканадаўствам.
За спажытую звыш нормы ваду даводзіцца плаціць па тарыфах, якія цалкам пакрываюць выдаткі на аказанне гэтай паслугі.
“Ільготны” кошт вады на сёння – 585 рублёў, вады для каналізацыі – 305 рублёў.
Спажыты па-за нормай кубаметр вады каштуе 1440,9 рублёў (1105 рублёў – вады для каналізацыі).
Фота з сайта http://www.liveinternet.ru