Транспартнае кальцо вакол цэнтральнай часткі Гродна пабудуюць да ліпеня 2012 года

|

Першую кальцавую дарогу вакол Гродна пачалі будаваць яшчэ ў савецкія часы і тады пабудавалі каля 15 кіламетраў.

 

Для з’яднання дарог у кальцо неабходна было дабудаваць яшчэ 7 км на паўднёвым захадзе і паўночным усходзе Гродна:  новую  дарогу ад вуліцы Славінскага праз Суворава, Рэпіна да вул. Вольгі  Соламавай і злучыць пр-т Касманаўтаў, раён вуліцы Шчорса з вуліцамі Брыкеля і Дубко.

 

Зараз ідзе будаўніцтва  двух аўтадарожных і двух чыгуначных пуцепровадаў.

Каля тысячы будаўнікоў з амаль 30 арганізацый працуюць на будаўніцтве 230-метровага пуцепровада з 10 апорамі на чыгуначным пераездзе па вул.Азёрская шаша.

Кошт праекта  – каля 170 мільярдаў рублёў.

Дзеля эканоміі нарматыўныя тэрміны будаўніцтва скарачаюцца ў разы.

 

Спецыялісты лічаць, што аб’ект акупіцца  ужо праз год.

Падлічана, што на перасячэнне Гродна па кальцавой дарозе будзе неабходна на 15% менш паліва, чым зараз.

Гэта ў сваю чаргу дапаможа знізіць колькасць шкодных выкідаў.

 

Будаўніцтва кальцавой актуальна і ў сувязі з пачаткам будаўніцтва новага мікрараёна “Паўднёвы” на 75 тысяч жыхароў.

У перспектыве – будаўніцтва мікрараёна “Грандзічы” на 65 тысяч.

Новая дарога дапаможа злучыць іх без перагрузкі цэнтральных транспартных  артэрый.

 

Пры распрацоўцы генплану будаўніцтва горада ў 2003 годзе прадугледжваўся ўзровень аўтамабілізацыі Гродна каля 320-360 машын на 1 тысячу насельніцтва да 2020 года.

Аднак ужо сёння ў горадзе налічваецца каля 400 аўто на кожную тысячу насельніцтва.