Польшча зноў нагадвае пра пагадненне аб памежным руху

|

Пагадненне было падпісана ў лютым 2010 года, Польшча завершыла працэс ратыфікацыі ў верасні 2010.

Пасля гэтага ўсе дакументы былі перададзены беларускаму боку.

 

Адказу Польшча чакае дагэтуль.

 

“Нам сказалі, што ваш прэзідэнт нібыта ўсё падпісаў у снежні 2010 года, але па нейкіх тэхнічных прычынах, таму што беларускі бок не гатовы, мы не атрымалі дакументы”, – сказаў Шарэпка.

 

 

У ліпені ў Падляшскім ваяводстве праходзіла акцыя грамадскага націску на беларускія ўлады.

Тады пад лістом з заклікам да беларускіх уладаў хутчэй ратыфікаваць дамову пра малы памежны рух было сабрана больш за 1200 подпісаў.

На адрас Генеральнага Косульства Беларусі было скіравана 670 зваротаў і даслана 200 электронных лістоў.

 

Жыхары Гродна асабіста зацікаўленыя ў ратыфікацыі дамовы: горад акурат трапляе ў памежную зону.

 

Раней у справе паскарэння ратыфікацыі дамовы да кіраўніцтва Беларусі звярталася гарадская рада Беластока.

Тады першы сакратар беларускай амбасады ў Польшчы Аляксей Зялёнка пацвердзіў, што існуюць тэхнічныя пытанні адпаведнага абсталявання консульстваў і памежных пераходаў, з-за якіх дамова можа пачаць дзейнічаць не раней за канец бягучага года.

 

Але, па ўсім відаць,  сёлета па спрошчаных правілах беларусы ў Польшчу не трапяць.

 

Фота з сайту http://www.b-g.by