Сплесці пояс і адчуць прыналежнасць да роднай зямлі

 

Палац творчасці дзяцей і моладзі на гэтыя два дні стаў этнаграфічным  цэнтрам горада.

 

alt=”Image 17723″ >

 

Я прыйшла з запасам у 10 хвілін: трэба было яшчэ адшукаць 104 кабінет.

У будынку шумна. Паўсюль снуюць дзеці.

Адзін вельмі рухавы хлопчык паказаў мне куды ісці.

 

Дзверы гасцінна адчынены, у невялікім кабінеце чакалі ўсіх ахвотных.

З сабой трэба мець толькі ніткі.

У скрайнім выпадку, калі ў вас няма з чым працаваць, можна слухаць ды запісываць.

 

 

Вось  дзьве дзяўчыны забыліся пра ніткі, але без працы яны не засталіся – суседкі па лаве ветліва прапанавалі ім свае.

 

Занятак пачаўся з гісторыі і ўводзін у майстэрства.

Адна з заснавальніц Таварыства, Наста Глушко, распавядае пра характерныя рысы паясоў розных рэгіёнаў і пра іх значэнне для нашых продкаў.

 

Раней пояс быў неад’емнай атрыбутыкай ў жыцці беларусаў, ім упрыгожвалі адзенне.

У вёсцы любая дзяўчынка з 8 гадоў вучылася ткаць.

 

Плесці пояс – праца вельмі марудная і складаная.

 

На першы погляд здаецца, што яна патрабуе анёльскага цярпення.

 

Якую ролю адыгрывае ткацтва сёння, калі механізавана практычна ўсё?

Наста Глушко выказала сваё меркаванне:

 

Я думаю, што ткацтва вяртае чалавека да жывога, прыроднага.

Напэўна прыемна, у рэшце рэшт, адарвацца ад кампутара і заняцца “цёплай” ручной працай.


Як ні дзіўна, гэта становіцца цікавым моладзі.

Яна пачала больш цікавіцца сваімі каранямі, ідэнтычнасцю.

Рукадзельныя тэхнікі, з народнага погляду, як раз даюць адказ на гэтыя пытанні і даюць чалавеку магчымасць адчуць прыналежнасць да гэтай зямлі.

 

 

З гродзенскага боку арганізатарам была Суполка беларускай культуры.

 

Яе прадстаўніца Жэня Ліберава таксама распачала плесці пояс:

–          Гэтыя веды будуць мне карысныя.

Я лічу, што кожны малады чалавек павіннен выхаваць сябе так, каб жыць у гармоніі з прыродай, нашым краем, людзьмі.


У нашых продкаў гэта атрымлівалася, а мы губляем сувязь з зямлёй.

Праз веды бабуль, якія мы пераймаем, мы можам тое, што згубілі, зноў адшукаць.

 


Атмасфера ў пакоі прыемная для працы.

Пяцёра ўдзельнікаў майста-класу заклалі свае паясы.

 

Цяпер яны валодаюць тэхнікай пляцення, але пройдзе яшчэ дастаткова часу, пакуль іх творы будуць гатовыя.

 

 

Мы частаваліся гарбатай з печывам, нас ядналі тры рэчы: месца, праца і мова.

 

Калі праца была скончаная, 104 кабінет я пакідала з неахвотай, паабяцаўшы сабе наступны раз акрамя дыктафона ўзяць у рукі і ніткі.

 

 

У той жа дзень усе ахвотныя маглі наведаць майстар-клас па народных танцах: