Беларуская антыядзерная кампанія пікетавала Дзяржкарпарацыю “Расатам”
Уздоўж агароджы, прыцягваючы ўвагу мінакоў, гуляла гіганцкая Лялька ядзернай смерці, піша БЕЛАПАН.
Нагодай для пікету стала заява афіцыйных беларускіх асоб, аб тым, што кантракт на будаўніцтва беларускай АЭС можа быць падпісаны да канца года.
У Беларускай антыядзернай кампаніі ўдзельнічаюць ГА “Экадом”, Беларуская партыя “Зялёныя”, рух “Навукоўцы за без’ядзерную Беларусь”, рэгіянальная грамадская кампанія “Астравецкая атамная – злачынства!” і іншыя, група УКантакце “За без’ядзерную Беларусь!”, расійскі рух “Среда обитания”, «Хранители Радуги» і міжнародны Сацыяльна-экалагічны Саюз.
Прадстаўнікі беларускай грамадскасці перадалі ў Расатам і Урад Масквы зварот з патрабаваннем адмовіцца ад рэалізацыі праекта АЭС-2006 у Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці.
alt=”Image 17732″ >
Падпісанты праінфармавалі гендырэктара Расатаму Сяргея Кірыенку аб тым, што праект беларускай АЭС рэалізуецца з шматлікімі парушэннямі міжнароднага заканадаўства, без уліку меркаванняў грамадскасці.
Пікетоўшчыкі звярнулі ўвагу Кірыенкі на факт, што беларускі замоўнік падпісаў кантрактнае пагадненне аб будаўніцтве беларускай АЭС з прадпрыемствам Расатаму С-Пецярбургскім “Атамэнергапраектам”, у якога на дадзены момант прыпынена ліцэнзія.
Яны настойваюць таксама на тым, што Расатам не ў стане забяспечваць бяспеку аб’ектаў, таму не мае права экспартаваць свае небяспечныя тэхналогіі ў іншыя краіны.
Пікет быў праведзены адпаведна закону, ніхто з пратэстоўцаў не быў затрыманы.
Будаўніцтва катлавана для першага энеграблока Астравецкай АЭС пачнецца вясной.
На падрыхтоўку да будаўніцтва з 2007 года ўжо выдаткавана каля 450 мільярдаў беларускіх рублёў.
Па словах дырэктара упраўлення будаўніцтва “Беларуская АЭС” Анатоля Андрыянава, на будаўнічыя працы пойдзе каля 2,5 мільярдаў долараў ад агульнага кошту праекта (каля 9 мільярдаў долараў).
Будаўніцтва вытворчай базы на 80% будзе фінансавацца за кошт расійскага крэдыту і на 20% – за кошт беларускіх сродкаў.
Здымкі http://belapan.by