Паліва зноў падаражае
Прэс-сакратар канцэрну Марына Касцючэнка на просьбу пракаментаваць гэтую інфармацыю заявіла, што пакуль не мае інфармацыі пра тое, ці будуць сёлета яшчэ раз павышаны кошты на бензін.
З пачатку года кошты на паліва ў Беларусі павышаліся 10 разоў.
Апошні раз – 10 лістапада (бензін падаражаў у сярэднім на 3,5%, дызельнае паліва – на 7%)..
Сёння кошт бензіну Нармаль-80 складае 4900 рублёў за літр, АІ-92 – 5150, Аі-95 – 5550, дызпаліва – 5750.
З пачатку года Нармаль-80 падаражаў у 2,18 раза, АІ-92 – у 1,79 раза, Аі-95 – у 1,71 раза, дызпаліва – у 2,23 раза.
Паводле http://belapan.by