Споведзь душы Марэка Галонзкі

|

Марэк Галонзка – той, пра каго кажуць singer-songwriter. Польскі поэт, кампазітар, аўтар-выканаўца, гітарыст, папулярызатар творчасці польскага паэта Эдварда Стахуры. Аўтар, які складае і спявае хутчэй у рок-ключы, нягледзячы на тое, што песні дастаткова рознапланавыя.

 

Напачатку свайго выступу Марэк Галонзка распавёў гледачам пра галоўную выніковую мэту сваёй сучаснай творчай дзейнасці – выданне эксклюзіўнага паэтычна-музычна-графічнага альбома, дзе будуць запісаны дванаццаць яго прэм’ерных аўтарскіх твораў. Дадзены дыск будзе суправаджацца графічнымі працамі гродзенскай мастачкі Валянціны Шобы.

alt=”Image 17821″ sub=”Image 17821″ >

Назва гэтага сумеснага праекта “AUTORSONG” адлюстроўвае яскравасць і аўтарскай музыкі, і паэзіі, і графікі. Кожны аматар мастацтва зможа знайсці адгалоскі сваёй душы: гэта споведзь перад сабой і пропаведзь перад людзьмі.

 

Днём раней Марэк і Валянціна прэзентавалі ў выставачнай залі ў Гродне серыю графічных прац, якія стварыла гродзенская мастачка пад уздзеяннем музыкі польскага творцы.

 


Марэк Галонзка by twojstyl

 

Нягледзячы на спецыфіку сваёй музыкі, у Галонзкі атрымалася сабраць поўную залу людзей. Цікава, што асноўную масу публікі складалі гарадзенцы сталага ўзросту. Моладзі сярод слухачоў было няшмат. Але выступленне Галонзкі спадабалася многім. Сваю ўдзячнасць гарадзенцы выказвалі бурнымі апладысментамі і букетамі кветак.

 


Чаго нельга нажыць без кахання – Марэк Галонзка by twojstyl