У Гродзенскай вобласці сёлета створана 20 першых беларускіх класаў

|

З пададзеных 15 заяў у 2011 г. на навучанне ў першых класах па-беларуску, аддзелы адукацыі змаглі забяспечыць навучанне тром вучням. Адзін клас з адным хлопчыкам ў Ленінскім раёне СШ№32 і адзін клас з двума хлопчыкамі ў Кастрычніцкім раёне СШ№34.

 

Летась з трох пададзеных заяў паспяхова вучылася па-беларуску толькі адна вучаніца (Астроўская Святлана) у СШ №32. Узнікае пытанне, а чаму астатнія, хто напісаў заяву ў іншую школу  не перавялі сваіх дзяцей у беларускія класы СШ №32, ці СШ №34?

 

І тут у кожнай сям’і свае прычыны. Але найбольш характэрныя наступныя:

 

1. Школа знаходзіцца задалёка ад месца жыхарства сям’і.

2. Неадпаведны пажаданню бацькоў рэйтынг прэстыжнасці навучальнай установы. Нежаданне весці дзяцей у школу вызначаную аддзелам адукацыі (абы якая і быццам бы на задворках)

3. Неадпаведная пажаданню бацькоў кваліфікацыя настаўнікаў і недастатковае валоданне імі беларускай мо-вай.

4. Недастатковы выбар папулярных пазаўрочных за-няткаў у навучальнай установе.

5. Наяўнасць у школе “падоўжанкі”.

 

Алесь Крой спрабуе прааналізаваць кожную з гэтых прычын як настаўнік з 16-гадовым стажам. Пры гэтым ён звяртае ўвагу, што вучні польскай школы едуць на Дзевятоўку з усяго Гродна, бо пасля яе сканчэння маюць добрыя перспектывы – атрыманне адукацыі ў Польшчы.

 

У раёнах і гарадах Гродзенскай вобласці, дзе па папулярызацыі навучання па-беларуску актыўна працавалі адміністрацыя і настаўнікі школ, а аддзелы адукацыі не пусцілі справу на самацёк, дзе грамадскія актывісты актыўна супрацоўнічалі са школамі, бацькамі, аддзеламі адукацыі – з’яўляюцца беларускія класы.

 

Пераможная тройка ў гэтай справе – адміністрацыя, настаўнікі і бацькі СШ №3, СШ №8 г. Слоніма; СШ №2, СШ №3 г. Ашмян; гімн. №1, СШ №4, г. Ваўкавыска. Па сельскіх школах у Гарадзенскай вобласці сітуацыя пакуль значна лепшая за гарады і мястэчкі.

 

Прачытаць выступ Алеся Кроя на ХІ з’ездзе ТБМ цалкам можна на сайце газеты “Наша Слова”

 

Першыя беларускія класы адкрытыя ў рускамоўных школах Гарадзенскай  вобласці ў 2011 годзе

 

Раён Колькасць класаў Колькасць вучняў

Населены пункт, школа,

колькасць вучняў

1 Астравецкі
2 Ашмянскі 2 25

Ашмяны, СШ№2-9, СШ№3 – 16

3 Бераставіцкі
4 Ваўкавыскі 3 26

Ваўкавыск, гімн.№1 – 14, СШ№4 – 7,

п.Краснасельскі – 5.

5 Воранаўскі
6 Гарадзенскі 1 6 Скідзель, СШ№1 – 6.
7 Дзятлаўскі
8 Зэльвенскі 1 14 Зэльва, СШ№2 – 14
9 Іўеўскі 1 10 Іўе, СШ -10
10 Карэліцкі 1 8 Мір, СШ -8
11 Лідскі 2 7 Ліда, СШ№12 – 3, СШ№15 – 4
12 Мастоўскі
13 Наваградскі 2 7 Наваградак, СШ№4 – 3, СШ№5 – 4
14 Свіслацкі 2 11

Свіслач, СШ№2 – 6,

г.п.Поразава, СШ – 5

15 Слонімскі 2 41 Слонім, СШ№3 – 18, СШ№8 – 23
16 Смаргонскі 1 11 Смаргонь, СШ№1 – 11
17 Шчучынскі
18 Гродна 2 3 СШ№34 – 2, СШ№32 – 1