ДТЗ са смяротным зыходам у Гродзенскім раёне

|

Кіроўца легкавога аўтамабіля па незразумелых прычынах выехаў на паласу сустрэчнага руху.

На месцы здарэння ён памёр.

Абставіны здарэння ўдакладняюцца.

У салоне “Аўдзі” знойдзена адкаркаваная бутэлька  спіртнога.

 

Загінулы – жыхар Ваўкавыска 1986 года нараджэння.

У 2007 годзе ён быў пазбаўлены пасведчання кіроўцы за кіраванне ў нецвярозым стане, у 2009 годзе ў гэткім жа стане затрымліваўся супрацоўнікамі ДАІ.

У 2010 годзе нецвярозы здзейсніў ДТЗ і пакінуў месца здарэння.

 

Паводле http://gaigrodno.by