Падчас лячэння ў бальніцы гродзенец “падпрацоўваў” валютчыкам
Ён пераапранаўся, надзяваў фальшывыя пярсцёнкі і ланцужкі, браў барсетку і ў такім выглядзе ўгаворваў людзей каля абменнікаў абмяняць валюту па больш выгодным, чым банкаўскі, курсе.
Узяўшы валюту ў даверлівых ахвяр, махляр нібыта адыходзіў за беларускімі грашыма да сябра, які “хаваўся ад міліцыі” ў ціхім месцы.
Хутка ён выртаўся і вяртаў долары ўладальніку, тлумачачы, што міліцыя ўсё ж перашкодзіла правесці абменную аперацыю.
Калі пазней ахвяры махляра спрабавалі прадаць валюту ў абменным пункце, высвятлялася, што грошы фальшывыя.
Ад яго дзеянняў цярпелі ў асноўным студэнты і пенсіянеры.
Супрацоўнікі аператыўна-пошукавага аддзела крымінальнага вышуку вылічылі злачынцу хутка.
Запрыкмеціўшы яго каля абменніка, “правялі” да бальніцы, куды пацыент вярнуўся на абед.
Падчас абеду яго і затрымалі.
Укішэнях махляра знайшлі больш за 10 сувенірных купюр наміналам 50 і 100 долараў і 50 еўра.
Паводле http://uvd.grodno.by
Фота з сайта http://www.belta.by