Сёлета ў Гродне прададзена аб’ектаў нерухомасці і ўчасткаў на 5 мільярдаў рублёў

|

Ад продажу трох будынкаў і памяшканняў атрымана 487, 9 мільёна беларускіх рублёў.

Больш за 2,7 мільярды атрымана ад продажу ва ўласнасць грамадзян для індывідуальнага будаўніцтва 36 зямельных участкаў.

Больш за 1,4 мільярда атрымана ад перадачы права арэнды чатырох зямельных надзелаў для будаўніцтва будынкаў грамадскага прызначэння.

На суму 305,7 мільёна прададзена права арэнды 23 аб’ектаў – ізаляваных памяшканняў, будынкаў альбо збудаванняў.

 

У асноўным прадаваліся аб’екты, якія доўгі час не выкарыстоўваліся і патрабавалі капітальнага рамонту.

 

Сёлета на аукцыёнах па продажы права арэнды было выстаўлена 25 такіх аб’ектаў.

Прададзена права арэнды на 12, з іх 4 – пад аб’екты гандлю і харчавання (усе ў гістарычным цэнтры).

 

Усім пакупнікам у дамовах куплі-продажу вызначаюцца канкрэтныя тэрміны правядзення рамонтных работ і ўвядзення аб’ектаў у эксплуатацыю, а таксама штрафныя санкцыі за іх невыкананне.

 

За несвоечасовы ўвод  аб’екта “Рэстаран “Беласток” у эксплуатацыю, уладальнік  заплаціў 35 мільёнаў штрафу.

У дачыненні гэтага аб’екта эксперты ўхвалілі неабходнасць зносу (засталася і будзе адноўлена фасадная сцяна з элементамі коўкі і ляпніны) з наступным аднаўленнем.

Канчатковы тэрмін здачы аб’екта – чэрвень 2012 года.

 

Прыярытэтны накірунак пры вяртанні  будынкаў у гаспадарчы абарот – прапанова арэнды на 10 гадоў.

 

Па стане на 1 лістапада сёлета заключана 1600 дамоваў арэнды і бескарыслівага карыстання часова пустымі будынкамі і памяшканнямі гарадской камунальнай маёмасці.

У якасці арэнднай платы за арэнду 160 квадратных метраў атрымана 4986 мільёнаў рублёў.

 

Фота з сайта http://mediananny.com