Адкрыты рух на вуліцы Брыкеля. Новай дарогай задаволеныя не ўсе
Новае паўкальцо на Таўлая-Брыкеля застаецца недабудаваным і працуе па часовай схеме.
Для сканчэння прац неабходна знесці некалькі прыватных дамоў.
Праца ўздоўж праезджай часткі таксама працягваецца.
Новы светлафор пакуль не працуе.
Гродзенская ДАІ папярэджвае кіроўцаў пра неабходнасць быць пільнымі на перакрыжаванні Брыкеля-Таўлая, дзе рух зараз арганізаваны вакол цэнтральнага астраўка з часовай планіроўкай.
Падчас выезду на кальцавы праезд трэба саступаць дарогу транспарту, які рухаецца па ім.
alt=”Image 18015″ >
Новая дарога многіх ужо паспела расчараваць.
Незадаволеныя жыхары дамоў на Брыкеля: цягам 600 метраў дарога не мае ніводнага разрыву, заехаць у двор цяпер праблема.
Не спраўдзіліся надзеі на з’яўленне парковак: у такой сітуацыі аўтамабілісты хутчэй за ўсё будуць паркавацца ўздоўж дарогі, займаючы крайнюю паласу.
Нязручнасці стварае забарона левага павароту ў двары каля крамы “Мікс” на Таўлая.
Здымкі з сайта http://autogrodno.by