Наваградскі замак напярэдадні рэстаўрацыі
Раскопкі напярэдадні халадоў спыненыя, а спецыялісты заклапоаныя тым, як захаваць старажытныя ўмацаванні: цэгла, на тры стагоддзі схаваная пад зямлёй, пачынае імкліва разбурацца.
Старажытныя вежы Наваградскага замка былі зруйнаваныя падчас вайны з Расіяй.
Завалы “зарасталі” зямлёй, а ў 19 стагоддзі з ваколіц да замка пачалі звозіць будаўніае смецце.
У пачатку 20 стагоддзя палякі часткова расчысцілі тэрыторыю замка, раскапаўшы Малую браму, але сродкаў на завяршэнне працы не хапіла.
Апошнія раскопкі далі спецыялістам нямала карыснай інфармацыі, якая дапаможа ў рэстаўрацыі Наваградскага замка.
У адсутнасці інвентароў, падчас працы па частковым аднаўленні замка, давядзецца абапірацца ў асноўным на археалагічныя дадзеныя.
Археолагі ўстанавілі дакладныя памеры абедзвюх вежаў, Дазорнай і Пасадскай, таўшчыню муроў.
Стала відавочна, што Пасадская вежа не была ўваходнай. Пабудаваная ў 15 стагоддзі, яна зусім маленькая.
Дзе знаходзіўся ўваход у Наваградскі замак яшчэ давядзецца вызначыць.
alt=”Image 18038″ >
Раскопкі ў Дазорнай вежы
Археалагічныя працы працягнуцца вясной.
У наступным годзе, калі будзе належнае фінансаванне, павінна пачацца і рэстаўрацыя замка.
Плануецца часткова аднавіць вежы Шчытоўку і Касцельную, а астатняе закансерваваць.
Больш падрабязна пра гісторыю Наваградскага замка і сёлетнія раскопкі – тут
Паводле http://www.tio.by