Смаргонскія памежнікі затрымалі некалькі буйных партый кантрабандных цыгарэт
Кіроўцы хавалі ў асноўным ад 47 да 550 пачак цыгарэт, а цяпер рызыкуюць страціць дарагія аўтамабілі.
Адзін з такіх выпадкаў здарыўся раніцай 3 снежня ў пункце пропуска “Каменны Лог”.
Падчас афармлення на выезд грузавога аўтамабіля “Даф” з паўпрычэпам пад кіраваннем грамадзяніна Літвы смаргонскія памежнікі ў кабіне знайшлі 420 пачак цыгарэт.
Табачныя вырабы ацэненыя ў 1,9 мільёны рублёў, затое затрыманыя да суда цягач і паўпрыцэп – у 2,8 мільярды.
Кошт аўтамабіля перавысіў кошт табачнай кантрабанды ў 1474 разы.
Буйную партыю цыгарэт гродзенскія памежнікі знайшлі ў доме ў в.Сіневічы 2 снежня.
26000 пачак былі ўпакаваны ў пакункі, спаяныя па баках і загорнутыя, верагодна, для адпраўкі праз мяжу па рацэ.
Папярэдняя сума ацэнкі табачных вырабаў – 57,2 мільёны рублёў.
Аператыўнікі шукаюць гаспадароў цыгарэт.
3 снежня смаргонскія памежнікі знайшлі 2 сховішча цыгарэт у раёне в.Баруны.
Там аказалася 12 тысяч пачак табачных вырабаў.
У вёсцы затрымалі таксама двух падазроных асоб.
Крыху раней полацкія памежнікі непадалёк знайшлі 2 аўтамабіля без людзей – “Фальксваген Пасат” і “Крайслер” і яшчэ трох грамадзян Беларусі без дакументаў.
Аказалася, што Смаргонскія калегі затрымалі кіроўцу “Фальксвагена” і аднаго з пасажыраў.
Паводле http://gpk.gov.by