Кніга Сяргея Чыгрына пра Альбярцін
У кнізе аўтар здолеў сабраць унікальны матэрыял пра гісторыю былога маёнтка Пуслоўскіх, пра падзеі, якія там адбываліся на працягу двух стагоддзяў, а таксама пра людзей, лёс якіх быў непасрэдна звязаны з гэтым мястэчкам.
align=”left” alt=”Image 18090″ >Кніга пачынаецца аповедам пра Пуслоўскіх, род якіх меў непасрэднае дачыненне да заснавання і развіцця Альбярціна, як з эканамічнага боку, так і з боку рэлігійна-культуралагічнага.
Чытачы знойдуць у кнізе новыя звесткі пра суперыёраў і выкладчыкаў ўсходняй місіі айцоў езуітаў у Альбярціне (1924-1942 гг.), пра Саюз беларускай моладзі (СБМ), які дзейнічаў у Альбярціне падчас Другой сусветнай вайны, пра гісторыю прадпрыемстваў і помнікі Альбярціна.
Лёс многіх вядомых людзей Беларусі быў непасрэдна звязаны з Альбярцінам.
Пэўны час там жылі Васіль Быкаў (пасля вайны), паэт Тодар Лебяда (у 1960-х гадах), пісьменнікі Уладзімір Бутрамееў, Алена Руцкая і іншыя. У Альбярціне нарадзіўся Мікалай Казакевіч – маршалак Сейма Польшчы.
Пра гэта і многае іншае можна даведацца ў кнізе Сяргея Чыгрына “Альбярцін”.
На галоўным здымку: Сядзіба Пуслоўскіх у Альбярціне каля Слоніма. Малюнак Напалеона Орды.
Выява з сайта http://www.radzima.org