“Паняцця валанцёр у Беларусі няма”,- Таццяна Рамановіч
Якой валанцёрскай дзейнасцю Вы займаецеся?
-Большы час я кірую праектам “Прафілактыка і лечэнне ВІЧ/СНІДу в РБ-2”, падтрыманым Глабальным Фондам і разлічаным на 2010-2015 гады.
Чаму Вы сталі валанцёрам?
-Я чалавек грамадскі, люблю камунікаваць з людзьмі, а валацёрская дзейнасць прадугледжвае камунікацыю.
Увогуле валанцёрства – гэта новыя знаёмствы, новыя людзі, падзеі.
Яно заўсёды прыносіць у жыццё штосьці новае, пачынаючы з розных гульняў і сканчаючы словамі і фразамі.
Наколькі валанцёрства патрэбнае грамадству?
-Па-першае, гэта занятасць моладзі.
Яна не шастае ў дзіўных месцах з дзіўнымі кампаніямі, а дапамагае людзям і самаразвіваецца.
Калі валанцёрствам займаюцца людзі старэйшага пакалення, гэта дае ім магчымасць сачыць за новымі тэндэнцынямі ў свеце.
Ці дастаткова валанцёрскаму руху надаецца ўвагі ў беларускім грамадстве?
-Недастаткова.
Пра валанцёрства ведае мала людзей.
Калі моладзь чула пра валанцёрства у сваіх навучальных установах – старэйшае пакаленне ўвогуле не ведае, што гэта такое.
Яны лічаць, што нам няма чым заняцца, у нас шмат вольнага часу і пры гэтым нам яшчэ і плацяць.
Часцяком старэйшыя людзі ўспрымаюць валанцёраў у штыкі.
Калі мы хочам данесці ім інфармацыю пра прафілакціку СНІДу, пра хваробы, якія перадаюцца палавым шляхам, яны лічаць, што гэта некультурна і што асвятляць гэты нам павінна быць сорамна.
alt=”Image 18136″ >
Валанцёры праекта Таццяны
Якія праблемы мае валанцёр у Беларусі?
-Існуе такая праблема, як неабароненасць валанцёра ў Беларусі.
Няма ніводнага закона, які б вызначаў, хто такі валанцёр.
У Расіі такія законы ёсць, а ў Беларусі паняцця валанцёр няма.
Вельмі шмат бюракратыі.
За кожны крок мы павінны даць справаздачу.
Каб правесці якую-небудзь акцыю, трэба прайсці кучу інстанцый.
Валанцёры, калі не вельмі матываваныя, сутыкаюцца з дзяржаўнымі чыноўнікамі і тармазяць на паўдарозе.
Надакучывае хадзіць па інстанцыям і валанцёры спыняюцца.
Трэба спрасціць структуру правядзення мерапрыемстваў.
Як у нашай краіне са спонсаркай дапамогай?
-Людзі шукаюць для сябе карысці, а якая можа быць карысць у прафілактыцы здаровага ладу жыцця альбо зборы грошай для хворага дзяціці?
Але ёсць нейкая падтрымка дзяржавы.
У “Беларускай асацыяцыі клубаў ЮНЭСКА” ёсць дапамога ад выканкамаў.
У асноўным нашыя фінансы – гэта нейкія гранты, якія мы выйграем. Пераважна ў Беларусі.
Таццяна, чым Вы збіраецеся зарабляць на жыццё?
-Ужо працую, я эканаміст.
А валацёрская дзейнасць – гэта і ёсць валанцёрская дзейнасць, яна бескарыслівая.
Вельмі актыўная дзейнасць у Вас атрымліваецца. Чым займаецеся ў вольны час?
-Яго не шмат.
Выключаю тэлефоны і адпачываю.
Рада, калі атрымліваецца нармальна паспаць(смяецца).