Бясплатны дыстанцыйны курс ЕГУ для школьнікаў

|

Ён распрацаваны для вучняў старэйшых класаў як метадычная альтэрнатыва школьнаму прадмету “Грамадствазнаўства”.

Арганізатары абяцаюць, што ўдзельнікі курса атрымаюць гуманітарныя веды, якія немагчыма атрымаць, вывучаючы аналагічны курс у  беларускай сярэдняй школе.

Праграма ўлучае ў сябе элементы сацыяльнага, палітычнага, эканамічнага, філасоўскага, юрыдычнага і гістарычнага аналізу.

 

Курс стане  бонусам для абітурыентаў ЕГУ.

Па яго сканчэнні арганізатары падрыхтуюць канферэнцыю для ўдзельнікаў і ўручаць сертыфікаты.

Мерапрыемства адбудзецца на пляцоўцы ЕГУ.

 

Навучанне ў межах праграмы праводзіцца ў адукацыйнай сістэме “MOODLE” з 16 студзеня  да 1 красавіка 2012 года.

 

Рэгістрацыя ўдзельнікаў – з 1 снежня 2011 па 13 студзеня 2012 і ў перыяд першага працоўнага тыдня ў межах дыстанцыйнага курса  (16- 22 студзеня).

 

Больш падрабязна чытай: http://students.ehu.lt/distancionnyj-kurs-diemokratiia-i-prava-cielovieka-dialoh-kultur