Лідчук сабраў унікальную калекцыю чарнільніц

|

У калекцыі больш за сто прадметаў.

За 15 гадоў назбіраліся і шкланыя, і металічныя, і чугунныя, і фарфоравыя чарнільніцы.

Збірае Чэслаў Серафінавіч толькі  тое, што выкарыстоўвалася ў Гродзенскім рэгіёне, а гэта французскія, польскія, нямецкія, расійскія чарнільніцы розных гадоў выпуску.

 

alt=”Image 18187″ >

 

У кожнай з іх свая гісторыя.

На форумах калекцыянераў абмяркоўваюць у асноўным маркі, манеты, значкі, а вось чарнільніцы, аказалася, ніхто не збірае.

Пакуль знайці аднадумцаў Чэславу Серафінавічу не ўдалося, затое пра вынікі сваіх даследванняў ён выдаў кнігу.

 

 

Лідчук стварыў і асабістую класіфікацыю чарнільніц – школьныя, паходныя і сувенірныя.

Сваю калекцыю ён паказвае сябрам і знаёмым.