Упраўленне гандлю Гродзенскай вобласці рыхтуецца да Новага году
Сфармавана больш за 114 тысяч салодкіх падарункаў.
Амаль 2 тысячы навагодніх кірмашоў, выставаўпродажаў і распродажаў тавараў пройдзе ў Гродзенскай вобласці ў перадкалядны час.
Пра гэта карэспандэнту БелТА паведаміў начальнік упраўлення гандлю і паслуг Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Стома.
Запланавана каля 90 кірмашоў, 630 выставаў-продажаў, 570 распродажаў, 700 выставаў-продажаў кулінарных і кандытарскіх вырабаў.
У сезон актыўных продажаў з 3 снежня да 15 студзеня крамы і рынкі не будуць закрывацца на рамонт, інвентарызацыю і санітарныя дні.
Крамы і кавярні павялічваюць працяг працоўнага дня.
Фота http://www.belta.by