Галадоўка як сродак прыспешыць расследаванне

|

Прадпрымальнік быў арыштаваны 8 лютага разам з Уладзімірам Асіпенкам і Юрыем Лявонавым і з таго часу ўтрымліваецца ў мінскай турме на Акрэсціна.

Тэрмін знаходжання пад вартай за гэты час некалькі разоў працягваўся.

Аўтуховіч абвясціў бязтэрміновую галадоўку, патрабуючы максімальна хуткага завяршэння расследавання альбо змены меры ўтрымання, а таксама перадачы справы з Міністэрства ўнутраных справаў у Генеральную пракуратуру. Затрыманы не прызнае сябе вінаватым.

Чарговы тэрмін утрымання Мікалая Аўтуховіча пад вартай сканчаецца 5 мая.

Фота з сайта http://charter97.org