Нелегальныя прадпрымальнікі актывізаваліся
Найбольш парушэнняў – 370 – зарэгістравана ў сферы гандлю.
Часцей за ўсё нелегальна прадавалі мабільныя тэлефоны, побытавую тэхніку, будаўнічыя матэрыялы і інструманты.
У сферы будаўніцтва і рамонтных паслуг выяўлена 239 выпадкаў па-за законнай дзейнасці. У галіне аўтаперавозак – 59, рамонту аўто – 54, здачы ў арэнду памяшканняў – 40.
Калі нелегальны прадпрымальнік трапіўся падаткавікам упершыню, з ім гутараць і прапануюць зарэгістравацца. У другі раз – штрафуюць, але сродкі вытворчасці (тое, з дапамогай чаго ён зарабляе) паводле закона канфіскаваць немагчыма. Гэтым і карыстаюцца нелегальныя таксісты і гаспадары кватэр, у якіх жывуць кватаранты.
Паводле БелТА
Фота з сайта www.kvadroom.ru