Пад новы год затрыманыя школьнікі, якія ўганялі машыны ў Гродне

|

Малодшаму з злодзеяў у канцы снежня споўнілася 16 гадоў, старэйшы ў верасні адзначыў семнаццацігоддзе.

Тры сябры навучыліся кіраваць аўтамабілем у мясцовым навучальна-вытворчым камбінаце.

У сям’і кожнага з іх былі машыны, але старыя і непрэстыжныя.

 

Аўтамабілі па сабе юнакі вырашылі пашукаць у Гродне.

Перавагу аддавалі “Аўдзі 80” – адзін з падлеткаў выдатна ведаў гэтую мадэль.

Пакатаўшыся на скрадзеным аўтамабілі, хлопцы кідалі машыну і вярталіся дамоў.

Да пары ім шанцавала, пакуль аднойчы, 31 снежня, памежнікі паведамілі ўчастковаму пра падазроны аўтамабіль, які стаяў каля лесу.

Ст. лейтэнант Юрый Зількевіч, агледзеўшы машыну і знайшоўшы ў ёй паломку, вярнуўся ў райаддзел, каб вызначыць уласніка транспартнага сродку.

За гэты час зламыснікі адбуксіравалі машыну ў іншае месца.

Інспектар за некалькі гадзін здолеў вызначыць угоншчыкаў.

Высветлілася, што школьнікі не толькі каталіся на чужых аўтамабілях, але і кралі з іх магнітолы, дыскі, дамкраты, ключы.

Злодзеяў затрымалі.

 

Паводле http://uvd.grodno.by

Здымак з сайта http://susanin.udm.ru