Людзі з фізічнымі абмежаваннямі здароўя змогуць самі стварыць сабе працоўнае месца

|

Дапамагчы стварыць свой бізнэс, даць людзям неабходныя веды для пачатка прадпрымальніцкай дзейнасці – галоўныя мэты праекта.

 

“З дапамогай курсаў людзі змогуць зразумець, што не абавязкова шукаць працоўнае месца, у любым выпадку працадаўца будзе звяртаць увагу на інваліднасць і гэта вызывае шмат цяжкасцяў,працоўнае месца  можна стварыць сабе самаму – заняцца бізнэсам”, – паведаміла каардынатар праграмы і эксперт нацыянальнай справаздачы аб становішчы людзей з інваліднасцю ў Беларусі Галіна Крот.

 

Арганізатарамі выступаюць кансалнцінгавая кампанія “ShoretsConsult” і “Офіс па правах людзей з інваліднасцю”.

 

У навучальным курсе прадугледжана два семінары.

28-29 студзеня запланаваны першы семінар пад назвай “Ствары свой бізнэс з нуля: псіхалогія прадпрымальніка”. Другі адбудзецца 11-12 лютага на тэму “Тэхналогіі прасоўвання тавараў і паслуг малога бізнэса”.

 

Вынікам навучання будзе стварэнне бізнэс-ідэі і яе прэзентацыя на кірмашы ідэй у канцы лютага бягучага года.

 

Арганізатары абяцаюць ўзяць на сябе ўсе выдаткі звязаныя з харчаваннем і пражываннем удзельнікаў семінара.

 

Заяўкі на ўдзел у праекце прымаюцца да 12-ці гадзін 24 студзеня.

 

Пра неабмежаваны тэатр для гарадзенцаў глядзі ў галерэі “Твайго стылю”

 

Больш падрабязнасцяў па тэлефоне +375 29 699 50 87.