Супрацоўнікі ДАІ Гродзенскай вобласці за мінулы год раскрылі 550 злачынстваў
Акрамя правапарушэнняў і злачынстваў, звязаных з дарожным рухам, супрацоўнікі ДАІ раскрылі адно забойства, факты незаконнага перамяшчэння паліва, цыгарэт і алкаголю, 21 угон аўтатранспарту, піша БелТА.
Спынена дзейнасць двух груповак, што займаліся серыйнымі ўгонамі аўтамабіляў.
У першым выпадку жыхары Мінска спецыялізаваліся на ўгоне дарагіх іншамарак для перапродажу. Злачынцы былі затрыманыя супрацоўнікамі Гродзенскай ДАІ падчас чацьвёртага крадзяжу.
У апошнія дні года раскрыта серыя крадзяжоў “Аўдзі-80”. Злодзеямі ў гэтым выпадку аказаліся школьнікі з Воранаўскага раёну.
Большасць скрадзеных аўто ўганяліся не з мэтай продажу, а ў выніку хуліганства моладзі.
У 2011 годзе раскрыты каля 98% крадзяжоў і ўгонаў аўтамабіляў у Гродзенскай вобласці.
Здымак з сайта http://www.autoparad.ru