“БЕЗ ВІЗЫ” выступае з прапановай выдаваць беларусам візы тэрмінам да 5-ці гадоў

|

Кааліція “БЕЗ ВІЗЫ” заклікае Андронюса Ажубаліса  да далейшых крокаў па спрашчэнні кантактаў паміж Беларуссю і Літвой.

“Унесці папраўкі ў заканадаўства Літоўскай Рэспублікі з мэтай, каб кароткатэрміновыя шматразовыя шэнгенскія візы маглі выдавацца консульскімі ўстановамі краіны тэрмінам не да аднаго года, як цяпер предугледжана законам ЛР аб статусе замежных грамадзян, а да пяці гадоў, як гэта прадугледжана Візавым кодэксам Еўрапейскага саюза,” – першым пунктам прапануецца  ў лісце міністру.

Другая прапанова – актыўнае спрыянне таму, каб набыла сілу Дамова аб малым памежным руху паміж нашай краінай і Літвой.

Са свайго боку кааліцыя запэўнівае міністра, што робіць усё магчымае ўнутры Беларусі для таго, каб для грамадзян краін ЕС візавы рэжым Беларусі  спрашчаўся  альбо быў цалкам адменены.

Зварот адкрыты для падпісання.

Аўтары ліста разлічваюць перадаць яго літоўскай амбасадзе.

 

Тэкст зварота – у дадатку.