У Гродзенскай вобласці ўзмоцняць змаганне з нелегальнымі пасажырскімі перавозкамі
Практычна кожная трэцяя справа (82) звязаная з нелегальнымі перавозкамі.
Вінаватыя па кожнай з гэтых спраў сплацілі каля 30 мільёнаў штрафаў, канфіскаваны прыбытак перавозчыкаў на суму больш за 4 мільёны рублёў.
Колькасць падобных правапарушэнняў расце з года ў год.
Паводле намесніка начальніка інспекцыі МНС па Гродзенскай вобласці Дзмітрыя Мазаелвіча, у 2011 годзе падаткавымі органамі вобласці праведзена 161 пазапланавая тэматычная праверка перавозчыкаў.
У 126 выпадках (73%) парушэнні тычыліся нелегальныз перавозак. У выніку складзена 77 адміністратыўных пратаколаў, арыштавана 77 транспартных сродкаў (з іх 6 мікрааўтобусаў) на суму 1,9 мільярды рублёў.
Каля 50 грамадзян атрымалі афіцыйныя папярэджанні.
Сярэдняя сума штрафа для парушальнікаў складала каля 10 базавых велічынь, максімальны штраф склаў 75 базавых.
Больш за ўсё правапарушэнняў у гэтай сферы зафіксавана ў Гродне, дзе зафіксаваныя нават факты прыцягнення нелегалаў легальнымі фірмамі.
Сёлета фіксаваліся ДТЗ з удзелам нелегальных перавозчыкаў, у канцы года ў такой аварыі ў Іўеўскім раёне загінулі 3 чалавекі.
Сярод метадаў барацьбы з нелегаламі прапануецца ўдасканаленне кантрольных мерапрыемстваў, прымяненне максімальных штрафаў, больш актыўнае прымяненне такой меры пакарання, як канфіскацыя транспартных сродкаў.
Калі ў 2011 годзе гэтая мера судом не прымянялася ( усе арыштаваныя аўтамабілі былі вернутыя ўладальнікам), то сёлета “шэрыя” таксісты могуць страціць аўтамабілі.
Вялікая ўвага будзе нададзена прапагандзе сярод насельніцтва неабходнасці барацьбы з такімі перавозчыкамі. У вобласці з’явіцца новая сацыяльная рэклама супраць “шэрых” таксістаў.
Паводле БелТА