Абрабавалі злодзея

|

Заўважыўшы знікненне зберажэнняў, гаспадыня не падазравала, хто мог яе абакрасці, і звярнулася па дапамогу ў міліцыю.

Праз нейкі час злодзей са скрадзенымі грашыма ў кішэні сустрэў на дарозе трох мужчын і прапанаваў тым, ужо моцна пьяным, выпіць разам.

Разлічваючыся за гарэлку, вясковец выняў вялікі пачак грошай, што запрыкмецілі ягоныя новыя знаёмыя. Дачакаўшыся зручнага моманту, яны моцна збілі небараку і адабралі наяўныя.

Каб адсвяткаваць нечаканую ўдачу, рабаўнікі накіраваліся ў краму за гарэлкай. Туды іх падвозіў мясцовы жыхар, якому яны шчодра заплацілі.

Неўзабаве рабаўнікоў затрымалі аператыўнікі. Большая частка скрадзеных грошай ацалела.

Высветлілася, што злачынцы трапілі ў вёску выпадкова: выйшлі з аўтобуса па малой патрэбе, а кіроўца паехаў далей, не дачакаўшыся пьяную кампанію.

 

Паводле http://uvd.grodno.by

Здымак з сайта http://uzy.ru