Аліхан Сандаал: “Да сваіх прац я не маю адносін!”

|

 

Тэхніку выканання сваіх прац мастак aкрэслівае як “трансцэндэнтны экспрэсіянізм”.

 

Адмыслова для “Твайго Стылю” спадар Аліхан распавёў пра сваю творчасць і не толькі.

 

 

 

Мы сустрэліся ў кавярні “Кальянная №4” і першае, чым я пацікавілася –  значэнне паняцця “трансцэндэнтны экспрэсіянізм”.

 

– Калі пішу, то поўнасцю забываюся, адыходжу ад матэрыяльнага і адштурхоўваюся толькі ад свайго ўнутранага стану… Мая творчасць – гэта  прадаўжэнне Абсалюта ў ва мне. Менавіта ён – Абсалют – малюе маёй рукой. А я да сваіх прац не маю адносін!


– Значыцца, ваша творчасць цалкам грунтуецца на рэлігійных пачуццях?


– У Бога – Абсалюта – няма рэлігій.  І кожны можа называць яго па-рознаму  – Яхве, Аллах, Брахман… Ведаеце, як кажуць:  у Бога 33 міллёны імён! Бог – гэта  Абсалютная  Любоў, і мяркую, што няма вялікай розніцы ў тым, хто і як яе называе. А асноўнае для чалавека – ісці па жыцці з гэтай  Любоўю, будзіць у сябе гэты стан, і асабліва – у час нягод і іспытаў! Увогуле, духоўная аснова вельмі моцная ў чалавека, і рухаючая сіла развіцця грамадства – менавіта духоўнасць, а не спосабы вытворчасці.

 

– А  калі на чалавека  незаслужана  выпадаюць розныя нягоды?


– Побач з намі – толькі тое, што мы заслугоўваем. Не бывае незаслужаных хвароб, нядоляў. Любые непрыемнасці – гэта іспыт, з якога трэба выйсці з гонарам. І нічога не здараеццца проста так. Кожная з’ява, нават самая нязначная,  выдаецца для таго, каб мы вынеслі ўрокі. Трэба толькі ўмець іх бачыць. Ды зрэшты, што б не казалі, а дабрыні ўсё роўна больш на Зямлі, чым дрэннага. І Бог будзе з табою, калі ты будеш дбаць больш аб іншых і маліцца за іх.

 

Вернемся да вашай творчасці. Як  вы лічыце, а наколькі  людзям зразумелая сутнасць Вашых прац, якія з’яўляюцца адбіткам Абсалюта?


–  Разважаць можна толькі пра сябе, а іншых трэба прымаць такімі, якімі яны ёсць. Канешне, калі чалавек прымае маю творчасць, разумее яе – мне, безумоўна, премна. Не прымаць яе, таксама мае поўнае права. Але я, як мастак,  на чый лёс выпала такая місія, павінен прымаць і выслухоўваць усіх.

 

Карціны, што экспануюцца ў кавярні, створаны звычайнай гелевай асадкай, але працуе мастак і акрылавымі, і маслянымі фарбамі. Займаецца і дызайнам інтэр’ераў.

 

Аліхан не можа выдзеліць самую найлепшую сваю працу і кажа: “Я не хвалюся і не ганаруся ні адной з іх, бо гэта ўжо перажыты духоўны стан… А колькі іх яшчэ будзе – новых і іншых!”

Што тычыцца іншых, мастак проста ў захапленні ад творчасці беларусаў: Малевіча, Шагала. Таксама вабяць яго Кандзінскі ды Пікаса.

 

“Не пытайцеся ў мяне пра біяграфію”


Пра асноўныя біяграфічныя звесткі са свайго жыцця Аліхан расказвае з неахвотай. Таму высветліць ўдалося толькі тое, што нарадзіўся ён ў Стаўрапольскім краі, бацька – асецін, матуля – немка.

–  Ну не люблю я распавядаць пра сваю біяграфію! – мякка запярэчвае майстра.  Біяграфіі – для тых, хто жадае самазацвердзіцца,  ды надаць значнасць саёй асобе. Якая карысць  з гэтых датаў?


Пра конкурсы і выставы, у якіх браў удзел, узнагароды, дыпломы  – таксама – ані слова.  Прынамсі, няма пра гэта звестак і на афіцыйнай старонцы мастака ў Інтэрнэце.  “Медалі…яны маюць асаблівасць з цягам часу пакрывацца пылам, ” – зазначае мой суразмоўца.

 

Не цікавяць яго ані агульная колькасць створаных прац, ані іх кошты, ды памеры продажу (карціны мастака – у  прыватных калекцыях еўрапейскіх дамоў – рэд.).  “Недзе, мабыць, каля паўтары тысячы….” – ацэньвае колькасць сваіх прац Аліхан.

 

– У колькі год ўпершыню ўзялі фарбы ў рукі?


– Не магу сказаць дакладна, але вельмi-вельмі рана. Дзесьці ў 2 гады, мабыць, намаляваў каня. Ды лепей сказаць так: “зваліўся з веткі  і пачаў маляваць”. Так вось  і пазначце! (усміхаецца)

 

– Прадаўжальнікам чыёй творчасці, сябе лічыце? Хто аказаў на вас найбольшы ўплыў?


–  Я – толькі праваднік творчасці Абсалюта. У мяне не было ніякага настаўніка.

 

Вечны пілігрым

 

– Ці часта наведваеце наш горад?


– Даволі часта, бо ў мяне тут жывуць сваякі, і я дапамагаю ім з іх справамі. Мне тут вельмі падабаецца. У Гродне своеасаблівая атмасфера, якая складаецца з прыгажосці, дабразычлівасці людзей і прыгажосці  прыроды!

 

– Якія планы на бліжэйшую будучыню?


– Збіраюся ў новае падарожжа: бяру самае неабходнае – дарожную майстэрню….і еду куды-небудзь.


– Вандруеце дзеля  пошука  новых эмоцый і ўражанняў?


– Часткова можна і так сказаць, але больш я вандрую як назіральнік.  Насамрэч, я не  часта так вось нешта распавядаю, як вам, мне больш падабаецца менавіта назіраць – за рознымі краінамі, іх культурамі, людзьмі. Гэта ніколі не надакучвае! Я – вечны пілігрым.

 

Напрыканцы бяседы спадар Аліхан пажадаў чытатам “Твайго Стылю”, каб месцілася ў іх сэрцах Любоў да Сусвету, а не празмернае спажывецтва, якое толькі войны  расчыняе; а наша карэспандэнтка атрымала ў падарунак партрэт (на здымку) – так,  як  яе пабачыў мастак.

 

 

 

Здымкі аўтара і з уласнага архіву мастака