Падаткавыя парушэнні на Гарадзеншчыне выяўленыя ў 99,8% пазапланавых праверак

|

Як паведаміў намеснік начальніка інспекцыі МПС па Гродзенскай вобласці Дзмітрый Мазалевіч, праверкі ладзіліся па фактах атрымання інфармацыі аб парушэннях падаткавага заканадаўства.
Па іх выніках канфіскавана тавараў і грашовых сродкаў на суму 6,8 мільярдаў буларускіх рублёў.
За парушэнні  заканадаўства да адміністратыўнай адказнасці прыцягнута 1488 правапарушальнікаў, на якіх накладзеныя штрафы на суму 880 мільёнаў.

Аператыўныя мерапрыемствы найчасцей закраналі сферы абароту табачных вырабаў, нафтапрадуктаў, валюты.
Летась падаткавікі вывелі з незаконнага абароту каля 980 тысяч пачак цыгарэт на суму 1,9 мільярды беларускіх рублёў, што ў 5,5 разоў больш, чым у 2010 годзе.
З дапамогай праваахоўнікаў спынена 68 незаконных аперацый з валютай, канфіскавана 26 тысяч долараў ЗША, 8 тысяч еўра і іншай валюты на агульную суму па курсе Нацбанка амаль 500 мільёнаў.
45 парушэнняў былі звязаныя з незаконнай транспартыроўкай аўтамабільнага паліва, канфіскавана 13,2 тысячы літраў нафтапрадуктаў на 90,3 мільёны рублёў.
Канфіскавана таксама 5,4 тысячы літараў алкагольнай прадукцыі на 168, 5 мільёнаў рублёў.

Падчас праверак спынена 610 спробаў грамадзян займацца незарэгістраванай прадпрымальніцкай дзейнасцю. Большасць парушальнікаў выяўлялася ў галіне пасажырскіх перавозак.
У мінулым годзе падаткавыя органы звярталі асаблівую ўвагу на ценявы абарот імпартных тавараў.
Пазапланавымі праверкамі выяўлена 92 выпадкі парушэння падчас увозу, захоўвання і збыту, што дазволіла канфіскаваць тавар на 1,2 мільярды рублёў.
Паводле http://www.belta.by