Установы культуры Гродна атрымаюць 45,5 тысяч еўра

|

Праграма рэалізуецца з пачатку гэтага года.

28,5 тысяч еўра ўжо атрыманыя, да 1 верасня будзе пералічана ўся сума.
Сродкі пойдуць на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы – набыццё мэблі і тэхнікі.

З беларускага боку праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі “Садзейнічанне тэрытарыяльнаму супрацоўніцтву і культурнай разнастайнасці паміж творчымі аб’яднаннямі Друскенікаў і Гродна” каардынуе дырэктар Гродзенскай дзіцячай школы мастацтваў імя антонія Тызенгаўза Генадзь Жэлезняк.
У межах супрацоўніцтва паміж Гродзенскім аддзелам культуры і гарадскім цэнтрам культуры Друскенікаў у канцы мая пройдуць Дні культуры Беларусі ў Літоўскай Рэспубліцы, пленэры ў абодвух гарадах і летнік для таленавітых дзяцей  11-14 гадоў у Літве.

Паводле http://grodno.gov.by