Да канца 2016 года пад Сапоцкіным з’явяцца гатэль і рэстаран еўрапейскай кухні

|

Гарадзенскі індывідуальны прадпрымальнік возьмецца за будоўлю на гарадскім участку, які ўваходзіць у склад парка.
Інвестар збіраецца ўкласці ў праект забаўляльнага комплекса, паслугі якога павінны прадстаўляцца па даступных коштах, каля 1 мільёну 200 тысяч еўра.
Інвестпраект на тэрыторыі сектара №1 парка каля вёскі Пяшчаны Сапоцкінскага пасялковага савету рэалізуе ППУП “Альетт Сервіс”. Гэты праект ацэньваецца ў 1,5 мільёны еўра.
Кампанія пабудуе блізу асноўных турыстычных маршрутаў гасцініцу, рэстаран з еўрапейскай кухняй, залы і пляцоўкі для спартовых гульняў і забаваў.
На рэалізацыю абодвух праектаў адводзіцца 5 гадоў.

Указ “Аб стварэнні спецыяльнага турысцка-рэкрэацыйнага парку “Аўгустоўскі канал” прыняты 26 мая 2011 года.
Рэзідэнты парка атрымліваюць льготы: вызваляюцца ад падатку на прыбытак цягам 5 гадоў, ад падатку на нерухомасць па будынкам і збудаванням, размешчаным на тэрыторыі парка, ад ПДВ з абаротаў па рэалізацыі тавараў уласнай вытворчасці.

 

Здымак з сайта http://grodnoturinvest.by