Пра даму з абарончай вежы
Маці і дачка прадставілі карціны і скульптуры. Валянціна Шоба стварыла шэраг карцін, з якіх на гледача загадкава пазіраюць дамы ў разнастайнай вопратцы. Дачка Ганна была адказная за скульптуры драконаў, якія знаходзіліся ў цэнтры залы і быццам абаранялі намаляваных дамаў – атрымаўся цікавы каляровы ансамбль. На пытанне, адкуль узялася такая ідэя і чаму было вырашана аб’яднаць менавіта гэтых персанажаў, Валянціна адказала так:
– Мая майстэрня знаходзіцца ў вежы, вакол мяне ўсё здаецца чароўным, ды і сама я жыву ў трохі не рэальным свеце. Я ўяўляю сабе, што ў абарончай вежы абавязкова павінен быць свой дракон, і калі б да мяне аднойчы прыйшоў нейкі прынц, я б адмовіла яму, бо нікога, акрамя дракона, мне не трэба, хачу любіць толькі яго аднаго.
alt=”Image 18986″ >
Ганна дадае:
– Так, я таксама жыву трохі ў казцы, але свайго дракона, у адрозненні ад мамы, яшчэ не знайшла, пакуль яны жывуць толькі ў маёй галаве.
Адсюль і шматкроп’е пасля “і”.
Гледачоў на адкрыцці выставы сабралася досыць многа. У маленькай галерэі ледзьве хапала месца ўсім жадаючым пазнаёміцца з новымі творамі гродзенскай мастачкі. Працы Валянціны Шобы вядомыя ў Польшчы, Францыі, яна была неаднойчы ўзнагароджаная шматлікімі ганаровымі дыпломамі і медалямі. Разам з Марэкам Галонзкам удзельнічала ў праекце “Autorsong”. У гэты раз польскі спявак прысутнічаў на адкрыцці выставы Валянціны, удзельнічаючы ўжо ў яе праекце.
Сёння, 27 студзеня ў галерэі “У майстра” ладзіўся акустычны канцэрт, у якім бралі ўдзел Таццяна Салаўёва, Вольга і Ігар Падчыненкавы, Марэк Галонзкі і іншыя.
Здымкі Вольгі Юрэвіч