Ахоўваць Астравецкую АЭС будзе спецыяльна створаная частка
Камандуючы ўнутранымі войскамі генерал-маёр Валерый Гайдукевіч у інтэрвью, размешчаным на сайце МУС Беларусі, заявіў:
“ Немагчыма пераацаніць той вопыт, якім валодаюць нашыя калегі расіяне ў гэтай сферы. Мы зараз плануем абмен дэлегацыямі па ахове асабліва важных аб’ектаў для вучобы на вопыце ў калег па тэхнічных сродках аховы. Упэўнены, з дапамогай ведаў, атрыманых у Расіі, мы зможам на адпаведным узроўні арганізаваць ахову АЭС”.
Упершыню інфармацыя аб тым, што для аховы знешняга перыметру беларускай АЭС ва ўнутраных войсках МУС будзе створана новая частка, з’явілася ў канцы 2009 года, піша БелаПАН.
Летам 2010 года было абвешчана: брыгада па ахове асабліва важных аб’ектаў павінна быць створана ў 2014 годзе.
Падчас вывучэння досведу ў забеспячэнні бяспекі АЭС у іншых краінах, беларускія спецыялісты звяртаюць увагу на выкарыстанне ў сістэмах бяспекі кампутарнай тэхнікі замежнай выворчасці.
У сувязі з гэтым Валерый Гайдукевіч адзначае:
“Нас гэта не зусім задавальняе. Пры развіцці сучасных тэхналогій вытворцы могуць закласці ў кампутары любыя схаваныя праграмы. У такім выпадку атрымліваецца, што мы набываем ката ў мяху”.
Будаўніцтва катлавана для першага энергаблока першай беларускай АЭС павінна пачацца вясной.
Здымак з сайта http://news.date.bs