Аматарам футбола не страшны холад

|

Марознай суботняй раніцай штучнае футбольнае поле стадыёна падзялілася адразу на чатыры пляцоўкі.

На кожнай пляцоўцы, пачынаючы з 10 гадзін сустракаліся аматарскія каманды. У раскладзе спартыўных сустрэч на суботу было запісана 28 дружын, гатовых выйсці на снег.

Назвы шматлікіх каманд, заяўленых на спаборніцтвах, значна адрозніваліся ад звыклых назваў беларускіх прафесійных каманд, кшталту «Дынама», «Тарпеда», «Шахцёр». Сярод аматарскіх дружын былі такія назвы, як «Газмяс-08», «Гродна-Юнайтед», «Як-61» і інш.

>

Выступы футбольных каманд ў межах зімовага турніру працягнуцца 4-5 лютага.

 

Фота аўтара