У Гродзенскай вобласці на 3300 беспрацоўных – 5600 вакансій
Паводле камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гродзенскага аблвыканкама,
37% беспрацоўных – моладзь ва ўзросце 16-29 гадоў, 10% раней нідзе не працавалі.
Летась беспрацоўнымі ў вобласці былі зарэгістраваны 24 тысячы 600 чалавек, за гэты ж час праз органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароны працу знайшлі больш за 30 тысяч чалавек, у тым ліку 17 тысяч 800 беспрацоўных.
Субсідыі з сродкаў Фонда сацыяльнай абароны атрымалі каля 400 беспрацоўных, якія вырашылі распачаць прадпрымальніцкую дзейнасць. 25 сем’яў згадзіліся пераехаць на новае месца жыхарства (у асноўным – у сельскую мясцовасць).
Дзеля павышэння канкурэнтаздольнасці на рынку працы 2900 беспрацоўных прайшлі прафесійную падрыхтоўку, перападрыхтоўку альбо павышэнне кваліфікацыі. Кожны трэці з іх вучыўся па заяўках канкрэтных наймальнікаў з гарантыяй працаўладкавання.
Дапамогу па беспрацоўі ў Гродзенскай вобласці летась атрымлівалі 11600 чалавек.
Паводле http://www.belta.by
Здымак з сайта http://ruscesar.livejournal.com