“Хавайся ў бульбу” – байкеры і рокеры едуць у Гродна

|

У праграме чакаюцца выступы гарадзенскіх гуртоў, а таксама музыкаў з усяе Беларусі. Чакаюцца гурты БЕЗ БИЛЕТА, КРАМА, Адыс Абеба, НЕЙРО ДЮБЕЛЬ, Твой город, Дети понедельника і інш. На другі дзень фэсту плануецца выезд мотакалоны з базы адпачынку на плошчу Савецкую. Увечары арганізатары абяцаюць конкурсную праграму і канцэрт.

Квіткі можна набыць у дзень адкрыцця фесту на базе летніку. Кошт аднаго дня ўдзелу 15 тысяч рублёў.

Адкрыццё байк-фесту 24 красавіка а 18 гадзіне.

Здымак паводле prosto-free.livejournal.com