На Гродна абрынецца зорны дождж
Як паведаміў “Твайму Стылю” гродзенскі астраном-аматар Андрэй Пракаповіч, метэорную плынь Лірыды можна будзе назіраць увечары пасля захаду сонца ў гадзін 10-11. Назіраць гэтае відовішча можна будзе ва ўсходняй частцы неба, у вобласці сузор’я Ліры. Па самых аптымістычных разліках, кажа Андрэй, назіральнікі ўбачаць да 90 метэораў у гадзіну. Успышкі будуць добра бачныя з-за нізкай хуткасці часцінак.
Новы сезон зорных дажджоў пачнецца ў канцы ліпеня і працягнецца ў жніўні, на які прыпадае найбольшая колькасць згараючых метэарытаў.
Здымак паводле img.ntv.ru