У школах Гродзенскай вобласці з-за маразоў абвешчаны канікулы

|

Пра гэта паведаміла ўпраўленне адукацыі Гродзенскага аблвыканкама.
З-за маразоў навучальны працэс у апошнія дні прыпыняўся ў 211 школах вобласці – больш чым у 50% навучальных установаў рэгіёна.
У залежнасці ад надвор’я і тэмпературы паветра ў школьных кабінетах, заняткі адмяняюцца цалкам альбо часткова, для ўсіх вучняў альбо для малодшых.
Для тых дзяцей, каму няма з кім застацца ў маразы дома, у школах прадугледжаны дзяжурныя групы.

 

Паводле http://www.belta.by