Забойцу шукалі 13 год
Нацыянальнае цэнтральнае бюро Інтэрпола ў Беларусі скончыла працэс экстрадыцыі з Германіі грамадзяніна Расіі, які абвінавачваецца ў двух наўмысных забойствах у 1995 годзе ў Гродна. Пра гэта паведамілі ва Упраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей МУС Беларусі.
Высветлена, што летам 1995 года расіянін прыехаў на аўтарынак у Гродна, дзе пад выглядам пакупніка дамовіўся з мясцовым жыхаром пра набыццё аўтамабіля “BMW-318”. Прапанаваўшы праверыць аўтамабіль, ён разам з уладальнікам выехаў за горад, дзе здзейсніў узброены напад на ахвяру. Выстраламі ў галаву з самаробнага пісталета ён забіў гродзенца і выкінуў яго цела ў лесе, а пазней па падробных дакументах прадаў машыну ў Йошкар-Але.
Падобнае злачынства па аналагічным сцэнары злачынца здзейсніў у снежні таго ж году ў Магілёўскай вобласці.
У 1996 годзе ён быў абвешчаны ў міжнародны вышук па лініі Інтэрпола і быў затрыманы ў сакавіку мінулага году ў Дрэздэне.
Паводле www.sb.by