Гарадзенцы пыталіся ў губернатара пра будаўніцтва жылля
Большасць з 47 грамадзян, якія паспелі задаць пытанне Сямёну Шапіру, былі занепакоеныя сітуацыяй з будаўніцтвам жытла: новымі правіламі льготнага крэдытавання, тэрмінамі будаўніцтва.
З тымі, каму пашчасціла падзяліцца сваімі праблемамі з старшынёй аблвыканкаму, днямі звяжуцца адказныя асобы, але колькасць занепакоеных вырашэннем жыллёвага пытання ў Гродзенскай вобласці значна большая.
Таму ў бліжэйшы час старшыня аблвыканкаму паабяцаў правядзенне наўпроставай лініі з удзелам спецыялістаў у гэтай галіне.
На сёння, па словах Сямёна Шапіры, у вобласці ўдакладняюцца спісы чаргавікоў на жыллё.
Найбольшую актыўнасць на сённяшняй тэлефоннай лініі выказалі жыхары Гродна, Дзятлаўскага, Мастоўскага, Смаргонскага, Ваўкавыскага, Іўеўскага і Гродзенскага раёнаў.
Гарадзенцы цікавіліся планамі па добраўпарадкаванні новых мікрараёнаў, падводам камунікацый у раёнах прыватнай забудовы.
Наўпроставыя тэлефонныя лініі для адказаў на пытанні жыхароў Гродзенскай вобласці Сямён Шапіра ладзіць раз у квартал.
Здымак Сямёна Шапіры з сайта http://perspektiva-info.by