Самы разумны гродзенскі школьнік

|

Уладзімір Шэршаневіч прайшоў усе этапы віктарыны і па выніках фінала стаў студэнтам Маскоўскага дзяржаўнага інстытута міжнародных адносінаў. Гэта першы гродзенец, які змог трапіць на гульню. У адным з адборачных тураў школьнік пераадолеў чырвоную дарожку, на якой нельга зрабіць ніводнай памылкі.

Расійская тэлеперадача “Умники и умницы” выходзіць на Першым канале і з’яўляецца тэлеверсіяй паступлення ў МГІМА. Пытанні задаюцца па тэматыцы сусветнай гісторыі , кожная праграма звычайна прысвечана пэўнаму перыяду ці краіне.