У Бераставіцкім і Карэліцкім раёнах забаранілі веснавое паляванне на птушак
У Гродзенскай вобласці забарона накладзена на ўчастак ракі Свіслач і прылеглую да яго тэрыторыю Бераставіцкага раёна, на ўчастак ракі Нёман і прылеглую да яго тэрыторыю Карэліцкага раёна.
Паляванне забароненае на гусь белалобую, гуся-гуменніка, гусь шэрую, канадскую казарку і качку-крыжанку.
Гэтая забарона распаўсюджваецца на 13 тэрыторый.
Забарона прынятая з мэтай захавання папуляцыі вадаплаўных птушак і з улікам шматлікіх зваротаў прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый: ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны” цягам чатырох гадоў дамагаецца забароны веснавога палявання на водаплаўных птушак у Беларусі.
Нягледзячы на некаторыя абмежаванні, Істотных зменаў за гэты час не адбылося, а на тэрыторыях, якія падпарадкоўваюцца Упраўленню справамі прэзідэнта, нават пашыраныя тэрміны веснавога палявання.
Таму АПБ і сёлета накіравала адпаведны зварот да главы Адміністрацыі прэзідэнта Уладзіміра Макея з заклікам забараніць веснавое паляванне.
Паводле даследванняў, веснавое паляване значна больш шкодзіць папуляцыі птушак, чым восеньскае: адстрэльваюцца птушкі, якія павінны ўдзельнічаць у размнажэнні. Наступствы палявання смяротна небяспечныя для рэдкіх птушак, якія гняздуюцца побач з аб’ектамі паляўнічых.
У большасці еўрапейскіх краін веснавое паляванне забароненае.
Паводле http://ptushki.org