Пад выглядам гарэлкі ў Гродзенскай вобласці збіраліся прадаваць шклоачышчальнік
Небяспечную вадкасць аператыўнікі знайшлі ў аўтамабілі, прыпаркаваным у адным з гаражных кааператываў Гродна, паведамляе БелаПАН. Больш за 2 тысячы літраў вадкасці з этыкеткамі шклоачышчальніка прывёз жыхар Бабруйска. Пазней удалося знайсці яшчэ 7,8 тысячы літраў, якія захоўваліся ў грузавым аўтамабілі. Кошт канфіскаванага груза склаў амаль 800 мільёнаў рублёў.
Тэхнічны спірт не адрозніваецца ад этылавага ні колерам, ні пахам, затое діэтылфталат, трапіўшы ў арганізм, назапашваецца, паступова разбурае печань, што вядзе да смерці.
Ад неякаснага алкаголю ў Беларусі штогод памірае больш за 2,5 тысяч чалавек.
Паводле http://naviny.by