Аўтарка “Твайго стылю” атрымала ўзнагароду ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны”

|

На справаздачна-выбарчым сходзе аддзялення ў межах Заалагічнай канферэнцыі  падзякі атрымалі  журналістка газеты “Вечерний Гродно” Іна Грышук, Віталь Гуменны – аўтар і вядучы тэлепраграмы  “У аб’ектыве натураліста”  тэлерадыёкампаніі “Гродна” і Кацярына Крот – аўтарка “Твайго стылю”.

Кацярына Крот адзначана за вялікі асабісты ўнёсак у папулярызацыю назіранняў і аховы птушак на Гарадзеншчыне.

“Твой стыль” імкнецца асвятляць рэгіянальныя акцыі найбуйнейшай беларускай грамадскай прыродаахоўнай арганізацыі: штогадовыя ўлікі птушак, удзел у адкрытых Чэмпіянатах па спартыўнай арніталогіі, фестываль-конкурс відэаролікаў “Магія дзікай прыроды” і г.д., размяшчае найбольш цікавыя матэрыялы сябраў АПБ.