Самыя паўднёвыя мікрараёны

|

Зараз – гэта буйны мікрараён, але амаль без дзіцячых садкоў, школ і іншых сацыяльных аб’ектаў. Паўднёвы – накшталт Рублёўкі па-гарадзенскі, мікрараён з прыгожымі катэджамі, «ландшафтным дызайнам» у невялічкіх дварах і, безумоўна, рэчавым рынкам. Адной з самых цывільных вуліц Вішняўца з’яўляецца вуліца Кабяка.

>

Тая яе частка, якая пралягае ад вуліцы Паўднёвай да праспекта Янкі Купалы, забудавана шматпавярховымі жылымі дамамі. А на частцы вуліцы Кабяка ад Індурскай шашы стаіць прыгожы касцёл.

Асноўнай праблемай Вішняўца застаецца недахоп дзіцячых дашкольных і навучальных устаноў і магазінаў. А дакладней – магазіны амаль што адсутнічаюць. Пакуль што «контуры» Вішняўца канчаткова не акрэслены. Верагодна і гарадская архітэктура не ведае, дзе праз некалькі гадоў будзе знаходзіцца «апошні» будынак мікрараёну. Жыхары па-рознаму ставяцца да месца свайго існавання:

Дзмітрый: Мяне неакояць ямы ў двары дома 8/1 па вуліцы Кабяка. Нельга спакойна праехаць.

Валерыя: Дзіцячы садок на 190 месцаў у нашым мікрараёне здадуць ажно ў снежні. Але абяцаюць, што яго хопіць на ўсіх. Таксама хацелася б, каб лес каля «Азотаўскага» шпіталю быў чысцей, а то з дзіцём хадзіць на «сметнік» не прыемна.

Дзіцячы садок, які будуецца                         Лес каля бальніцы. Смецце пад кожным кусцікам

Мікалай: Чаму будуюцца дамы на пляцоўках паміж ужо пабудаванымі? Зноў шум і бруд. І калі дабудуюць ці зруйнуюць будынак каля касцёла? Вельмі небяспечнае месца для гульняў падлеткаў.

Недабудаваны будынак. Некалькі гадоў таму тут загінуў чалавек

Дар’я: На цэнтральнай алеі будуюць фантан! Як добра!

Мікрараён Паўднёвы ўвесь перакрыжаваны шматлікімі маленькімі вулачкамі, якія забудаваны катэджамі разных формаў, памераў і колераў. Толькі «напачатку» прытуліліся некалькі пяціпавярховых жылых дамоў. Мікрараён мае сярэднюю школу №36, дзіцячыя садкі, некалькі крамаў і касцёл.

СШ №36                                                     Касцёл

Тыповыя будынкі Паўднёвага

Галоўнай вуліцай Паўднёвага з’яўляецца вуліца Садакова

Яна па ўсёй адлегласці забудавана прыватнымі дамамі. Гледзячы на іх, я не змог устрымацца ад пытання: якія такія сродкі і за якую такую працу трэба атрымліваць, каб пабудаваць (абставіць і ўтрымліваць) такія дамы? Амаль што ўсе апытаныя ўладальнікі адказвалі мне, што дом быў куплены на сродкі ад працы (!), ці на бацькоўскую спадчыну. Толькі адзін уладальнік не адказаў. Можа, хлусіць не захацеў…

Вось які ў яго прыгожы будыначак!

Але і Паўднёвы мае свае праблемы.

Андрэй: Мне не падбаецца слабае асвятленне вуліц мікрараёна. (Заўвага. аўт.: гэта звязана з нізкімі фанарнымі апорамі і слабымі лямпамі. Яны былі пастаўлены даўно, як для вёскі. Апоры мяняць не плануецца).

Алена: 21-ы аўтобус не спраўляецца з патокам пасажыраў. Патрабуецца яшчэ адзін маршрут.

Яраслаў Васілеўскі

Фота аўтара